18:51 Целы загінулых беларускіх лётчыкаў даставяць на радзіму

Целы беларускіх лётчыкаў экіпажа збітага ў Самалі транспартнага самалёта Іл-76 будуць дастаўленыя на радзіму ў бліжэйшыя дні.  Аднак сітуацыя ўскладняецца тым, што ў Самалі аднавіліся баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва авіякампаніі «Трансавіяэкспарт».

Нагадаем, у пятніцу падчас узлёту ў Магадзіша быў збіты беларускі самалёт Іл-76. Загінулі 7 членаў экіпажу і 4 інжынеры.

Самалёт даставіў у Самалі абсталяванне і спецыялістаў для рамонту яшчэ аднаго беларускага самалёта, які быў збіты ў гэтай краіне ў пачатку сакавіка.