18:52 Беларускі цукар пачалі адгружаць напрамую расійскім спажыўцам
Беларускія цукровыя заводы пачалі напрамую адгружаць цукар расійскім спажыўцам, абыходзячы склад часовага захоўвання. Пра гэта паведамілі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам". Там удакладнілі, што на мінулым тыдні Мінэканомразвіцця Расіі прыняло рашэнне зняць абмежаванні на пастаўку беларускага цукру ў рамках узгодненых аб'ёмаў.
Як паведамлялася раней, 23 сакавіка ў Мінску была падпісана міжурадавая дамова аб умовах паставак беларускага цукру ў Расію на 2007-2008 гады.
У выніку гэтага наша краіна больш чым удвая вымушана скараціць экспарт цукру, прычым пастаўкі павінны размяркоўвацца роўнымі часткамі штомесяц. Права на экспарт атрымалі ўсе беларускія вытворцы цукру, паведамляе “Інтэрфакс”.