192 адміністрацыйныя справы пачалі сёлета на беларусаў вялікалуцкія мытнікі
У 2008 годзе Вялікалуцкая мытня (Пскоўская вобласць Расіі) завяла 192 справы за нявываз альбо неажыццяўленне зваротнага ўвозу тавараў і транспартных сродкаў фізічнымі асобамі. Як паведамляюць самі мытнікі, практычна ўсе справы заведзеныя на беларускіх грамадзянаў. Беларусы папросту забываюць пры выездзе з РФ здаваць пасведчанні аб увозе транспартнага сродку на мытню. Таму пры чарговым прыездзе ў Расію ў іх узнікаюць праблемы.
Дарэчы, за такія парушэнні прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 тыс. 500 расійскіх рублёў да 2 тыс. 500 расійскіх рублёў з канфіскацыяй тавараў і (або) транспартных сродкаў, або без канфіскацыі.
Пскоўскае агенцтва інфармацыі