19:53 У Хойніках і Брагіне Мілінкевічу не дазволілі наведаць дзіцячыя садкі
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездку па рэгіёнах краіны, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
23 красавіка ён наведаў Брагінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці. Як паведаміў старшыня гомельскага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва" Леанід Судаленка, у Хойніках і Брагіне палітык планаваў наведаць дзіцячыя дашкольныя ўстановы і перадаць выхаванцам спартовы інвентар.
Аднак зрабіць гэта яму не дазволілі, паколькі быў абвешчаны каранцтын. Падобная сітуацыя адбылася і ў Брагіне. Перадаць падарункі дзецям згадзіліся толькі ў вёсцы Барысаўшчына Хойніцкага раёна.