2 чэрвеня пачнецца працэс стаматолага супраць журналіста "Газеты Слонімскай

Сёння, 26 траўня, адбылася папярэдняя сустрэча бакоў па пазове слонімскай доктаркі-стаматолага Наталлі Кіман да журналіста недзяржаўнага выдання «Газеты Слонімскай» Сяргея Васільева. Суддзя Наталля Радзівонік прызначыла наступную сустрэчу на 2 чэрвеня.

Нагадаем, абурэнне спн. Кіман выклікаў артыкул С. Васільева «Вырванный зуб чуть было не стал причиной смерти», надрукаваны ў сакавіцкім нумары «Газеты Слонімскай». Журналіст расказаў гісторыю хваробы сланімчанкі Галіны Мароз. Паводле публікацыі, яна ледзьве не памерла пасля таго, як доктарка Н. Кіман вырвала ёй зуб.

Стаматолаг Кіман палічыла, што выкладзеныя ў артыкуле звесткі абражаюць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Зараз доктарка, якую ў студзені 2008 г. суд прызнаў вінаватай у прычыненні шкоды пацыентцы Мароз, патрабуе ад журналіста Васільева 10 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон.

Прэс-служба БАЖ