2 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца ўступная кампанія ў гімназіі

2 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца ўступная кампанія ў гімназіі

2 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца ўступная кампанія ў гімназіі. Жадаючым паступіць у 5-я класы гімназій трэба будзе здаць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, напісаць кантрольную работу па матэматыцы. Сёння пройдуць уступныя іспыты па рускай мове, па беларускай мове — 7 чэрвеня. Кантрольная работа па матэматыцы прызначаная на суботу, 4 чэрвеня. Усе яны пачнуцца а 11-й гадзіне, інфармуе БЕЛТА.

Тым дзецям, якія паступаюць у так званыя творчыя ўстановы адукацыі, трэба будзе прайсці яшчэ адно выпрабаванне — праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва. Яна адбудзецца 9 чэрвеня.

Пры прыёме ў гімназіі ўлічваюцца як вынікі ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, так і гадавыя адзнакі па іх. Больш падрабязна гл. тут.