2% гараджан лічаць Расію і Беларусь варожымі дзяржавамі

Супрацоўнікі сацыялагічнага цэнтра ТАА "Люстэрка-Інфа" прапанавалі гараджанам і вяскоўцам Беларусі два пытання: "Кім з'яўляецца Беларусь для Расеі?" і "Кім з'яўляецца Расія для Беларусі?". 35% гараджан і 38% вяскоўцаў указала, што як Беларусь для Расіі, так і Расія для Беларусі з'яўляецца ў першую чаргу "гандлёвым і эканамічным партнёрам", паведамляе "Ежедневник"

Каля траціны апытаных грамадзян Беларусі бачаць сваю краіну для Расіі і Расію для Беларусі як "сяброўская дзяржава". 7% і 8% рэспандэнтаў ва ўзаемаадносінах нашых дзяржаў бачаць "стратэгічнае партнёрства".

Пераважная большасць апытаных грамадзян нашай краіны бачаць Беларусь і Расію як партнёраў і сяброў — 75% і 77% адпаведна.

Разам з тым толькі 5% гараджан і 4% вяскоўцаў бачаць ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі суперніцтва, канкурэнцыю . І толькі 2% і 1% лічаць як Беларусь для Расіі, так і Расію для Беларусі "верагоднымі супернікамі, варожымі дзяржавамі".