2 снежня выраслі курсы долара, еўра і расійскага рубля

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў аўторак, 2 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10820, еўра падаражэў на 30 рублёў — да 13480, курс расійскага рубля вырас з 209,5 да 213 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у панядзелак, 1 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10810 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13450, курс расійскага рубля знізіўся з 220 да 209,5 беларускага рубля.

Фота — bymedia.net