20 ахвяраў ад няспраўнага аўтамабіля ДАІ падчас параду ў Душанбэ

У сталіцы Таджыкістана аўтамабіль ДАІ урэзаўся ў натоўп гледачоў вайсковага параду з нагоды Дня Перамогі. Як адзначае "Інтэрфакс", гэта адбылося адразу пасля параду. У выніку пацярпелі 20 чалавек, шпіталізаваныя пяцёра. Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане. Міліцыянты кажуць, што ў аўтамабіля ВАЗ-2106, які належыць ДАІ горада, адмовілі тармазы.

У парадзе, у якім прынялі ўдзел каля трох тысяч вайскоўцаў Душанбінскага гарнізону, удзельнічала таксама ваенная тэхніка. Але падчас самога параду пацярпелых няма.