20-гадовы хлопец падазраецца ў згвалтаванні малалетняй сястры

Маці 12-гадовай дзяўчынкі вярнулася дадому і ўбачыла, што дачка ляжыць з парэзанымі на руках венамі. Жанчына думала, што дачка спрабавала пакончыць з жыццём і заявіла ў міліцыю. Калі міліцыянты прыбылі на месца, дзяўчынка распавяла ім, што старэйшы брат яе згвалтаваў. Яна вырывалася і хлопец стаў яе душыць, пакуль дзяўчынка не страціла прытомнасць.


Паводле звестак следства, падазраваны імітаваў самазабойства ахвяры і ў такім стане пакінуў яе на месцы злачынства. Брата пацярпелай затрымалі ў той самы дзень. Цяпер ён знаходзіцца на экспертызе, якая вызначыць яго псіхічны стан, інфармуе БелаПАН.



Сям’я, у якой адбылося злачынства, лічыцца сацыяльна небяспечнай. Бацька траіх старэйшых дзяцей знаходзіцца на заробках у Расіі, маці выхоўвае дзяцей адна і не цікавіцца ўзаемаадносінамі паміж імі. Згвалтаваная дзяўчынка — самая малодшая ў сям’і.