20-гадовы рагачовец з пісталетам спрабаваў абрабаваць Альфа-Банк
Жыхар Рагачова на Гомельшчыне са зброяй у руках спрабаваў абрабаваць аддзяленне ЗАТ "Альфа-Банк". У рагачоўскае аддзяленне Альфа-Банка апоўдні 26 студзеня зайшоў мясцовы 20-гадовы жыхар. Пагражаючы пісталетам касіру, ён стаў патрабаваць грошы. Аднак адзін з супрацоўнікаў банку паспеў націснуць "трывожную кнопку", і праз некалькі хвілін на месца прыбыў нарад дэпартамента аховы МУС, які і затрымаў налётчыка.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу, паведамляе БЕЛТА.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу, паведамляе БЕЛТА.