20 год таму была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Краіна ўпершыню пасля 1918 года стала рэальна незалежнай дзяржавай. Дзень Незалежнасці адзначаўся як галоўнае нацыянальнае свята. З 1991 па 1996 яго ўшаноўвала ўся краіна.
У 1996 годзе дзяржаўнае свята скасаванае Аляксандрам Лукашэнкам. Святкавацца стала 3 чэрвеня - ранейшы дзень вызвалення Мінску ад фашыстаў.
Час прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце згадвае лідэр Народнага Фронту Зянон Пазняк у сваёй брашуры "Дэклярацыя — першы крок да Незалежнасьці", выдадзенай у Варшаве. У размове з карэспандэнтам Радыё Свабода аўтар узгадвае падзеі 20-гадовай даўніны.
Пазняк: "Трэба мець на ўвазе, што слова "незалежнасць" гучала ў той час для наменклатурных камуністаў нейкім кашчунствам, якое маглі казаць хіба што "враги советской власти". А значэнне слова "суверэнітэт" добрая палова з іх увогуле слаба разумела, некаторыя не ўмелі нават правільна вымавіць. І тут раптам - "дэкларацыя пра незалежнасьць". Агаломшаная наменклатура выслухала даклад у мёртвай цішыні...
Дэкларацыя змяняла шмат што. Гэта быў першы рэальны крок да рэальнай незалежнасці краіны. Была закладзена юрыдычная база і зроблена аснова для далейшых паводзінаў улады і грамадства на шляху да незалежнасці.
Трэба ўлічваць, што пры саветах нацыянальная ідэалогія была так моцна вынішчана ў беларускім грамадстве, што людзі баяліся стаць вольнымі, шмат хто нават не ўяўляў, як гэта можна будзе існаваць без СССР. На ўмацаванне гэтых збочаных уяўленняў 70 гадоў працавала маскоўская прапаганда. Прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце зрабіла вялікі станоўчы зрух у свядомасці беларусаў. Людзі пачалі ўсведамляць самакаштоўнасць нацыі і свабоды".
Фота: Хартыя'97