200 будынкаў у цэнтры Брэста сталі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі

Больш за 200 будынкаў другой паловы XIX — сярэдзіны XX стагоддзяў у гістарычным цэнтры Брэста набылі статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Такое рашэнне прынята 1 ліпеня ў Мінску на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Усе будынкі — цагляныя, выкананыя ў розных манерах, уключаючы польскі канструктывізм, закапанскі стыль і сталінскі ампір.

Рада даручыла Брэсцкаму гарвыканкаму на працягу паўгода распрацаваць і зацвердзіць праект ахоўнай зоны гістарычнага цэнтра Брэста.

БелаПАН