200 мінчукоў штодня ловяць пры пераходзе вуліц на чырвонае святло
Каля 200 жыхароў Мінску штодня штрафуюць за пераход вуліц на чырвонае святло альбо па-за пешаходнай зонай. Кожны за такое парушэнне плаціць 15.500 рублёў. У выпадку, калі высветліцца, што чалавек перабягаў вуліцу ў стане алкагольнага ап’янення, ён заплаціць штраф у памеры 93 тысяч рублёў.
Паводле звестак ДАІ, за першыя шэсць месяцаў гэтага года ў беларускай сталіцы па віне пешаходаў адбыліся 127 дарожна-транспартных здарэнняў. У выніку 21 чалавек загінуў і 109 атрымалі траўмы, паведамляе газета “Минский курьер”.