20:06 Ацяпляльны сезон будзе завершаны да канца красавіка
У Беларусі завяршаецца ацяпляльны сезон. Як паведамілі ў "Белэнэрга", у гарадах краіны адключана ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах.
У жылым сектары масавае адключэнне ацяплення чакаецца на наступным тыдні, паколькі ў бліжэйшыя выхадныя захаваецца даволі халоднае надвор’е.
Рашэнне аб адключэнні ацяплення па кожным горадзе прымаюць мясцовыя органы ўлады з улікам паказчыкаў сярэднесутачнай тэмпературы паветра.
У апошнюю чаргу ацяпленне адключаецца ва ўстановах сацыяльнай сферы. У цэлым да канца красавіка ацяпляльны сезон у Беларусі будзе завершаны, лічаць у "Белэнэрга", паведамляе БЕЛТА.