20:12 Наступствы аварыі на трубаправодзе ліквідуюцца марудна
Дызельнае паліва, якое вылілася з трубаправода “Унеча-Вентспілс” увечары 23 сакавіка, яшчэ не сабралі цалкам нават на пачатку яго шляху - рацэ Ула. Дарэчы, на Уле усталяваны дадатковыя бонавыя загароды. Работы па ліквідацыі наступстваў аварыі працягваюцца. Забруджаную зямлю з месца аварыі ды берагоў ракі звозяць на спецыяльны палігон ля Дзісны Мёрскага раёну.
Палігон, як і прадуктаправод, належыць расійскаму прадпрыемству “Захадтранснафтапрадукт”. Спецыялісты штодзённа бяруць пробы вады ды грунта, але каб вызначыць, які урон нанесены навакольнаму асяроддзю, спатрэбіцца каля месяца. Але, паводле папярэдніх высноваў мясцовай інспекцыі па ахове прыроды, поле, дзе адбылася аварыя, можа быць рэкультывавана ўжо сёлета.
У сераду на месца выехалі інспектары па ахове расліннага і жывёльнага свету, каб праверыць сігналы аб загінулых бабрах ды андатрах. Інфармацыі аб тым, што у рацэ гіне рыба, не паступала.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.