21:40 Невядомы француз не забраў належныя яму 1,8 млн еўра
Уладальнік шчаслівага латарэйнага білета не паведаміў пра
сябе на працягу 60 дзён пасля розыгрышу і не прыйшоў па грошы. Пра гэта 8 лютага
паведамілі прадстаўнікі нацыянальнай латарэі Ля Франсэз дэ Жэ.
Цяпер гэтая сума — амаль 2 мільёны еўра — будзе разыграная наноў 4 красавіка.
Невядомы выцягнуў шэсць шчаслівых нумароў тыража латарэі 2 снежня 2006 году.
Ён мусіў заявіць пра сябе на працягу 60 сутак, але не зрабіў гэтага.
З моманту заснавання латарэі ў 1976 годзе гэта ўжо 20-ы пераможца, які не пажадаў атрымліваць грошы. Самая буйная незабраная сума — каля 7 мільёнаў еўра — засталася ў латарэйным фондзе ў 1998 годзе.