23 сакавіка адбудуцца слуханні па зыску "Народнай волі" да Мінінфармацыі
А 10-й гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачнуцца слуханні па зыску "Народнай волі" да Мініінфармацыі аб прызнанні несапраўдным папярэджання ад 14 студзеня.
Папярэджанне тычылася вераснёўскай нататкі "Хто пачуе лозунг "Сыходзь?!", у якой, на думку Мінінфармацыі, газета распаўсюдзіла інфармацыю ад імя незарэгістраванай арганізацыі. "Але парадокс у тым, што міністр няўважліва прачытаў матэрыял, — даводзіла тады "Народная воля". — У публікацыі газеты было ўказана, што "Малады фронт" у Беларусі не зарэгістраваны, і ніякіх заяў ад імя гэтай арганізацыі мы не публікавалі. Мы ўзялі інтэрв’ю ў моладзевага лідэра Змітра Дашкевіча, які і распавёў пра сутнасць ініцыятывы…",- паведамляе прэс-служба "БАЖ".