24 ліпеня парывы ветра ў Мінскай і Магілёўскай абласцях дасягалі 20-24 м/с
Удзень 24 ліпеня ў Мінску выпала 56 міліметраў ападкаў або амаль 62% месячнай нормы, а ў раёне аэрапорта "Мінск-1" — 77 мм (85%). Гэта адпавядае 56 і 77 літрам вады на квадратны метр тэрыторыі. Да таго ж, з неба на галовы мінчукоў сыпаліся 10-міліметровыя градзіны. Град большага памеру заўважаны толькі ў Жлобіне — 11 мм. У Бабруйску парывы ветра дасягалі 24 метраў за секунду. Другое месца трымае Мар’іна Горка — 20 м/с. Але больш нідзе, акрамя Мінска, надзвычайныя сітуацыі не зафіксаваныя, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.