25 кастрычніка ў Маскве сустракаюцца Мядзведзеў і Лукашэнка

Сустрэча прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца ў Маскве 25 кастрычніка. Пра гэта паведаміла "Независимая газета", якая адзначае, што раней пра гэты візіт нічога не было вядома і ён стаўся нечаканасцю для экспертаў. Сярод тэмаў, якія могуць быць абмеркаваныя падчас сустрэчы, называецца пытанне адзінай валюты і праект Канстытуцыйнага акту. Нагадаем, на 3 лістапада прызначанае паседжанне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, на якім якраз мусіць разглядацца гэты праект.