26 ліпеня ў Брэсце адбудзецца турнір па пляжным гандболе
Падчас святкавання Дня горада Брэста ўпершыню пройдзе адкрыты турнір па пляжным гандболе. Арганізатарам спаборніцтваў стаўся Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова. Сёлета ў Брэсце паспяхова прайшоў чэмпіянат горада па класічным гандболе У ім прымала ўдзел 7 мужчынскіх і 5 жаночых камандаў. Аналагічныя спаборніцтвы ў пляжным варыянце закліканыя прыцягнуць увагу заўзятараў да гэтага віда спорту, які мае шанцы быць уключаным у праграму Алімпійскіх гульняў.
Бо, нягледзячы на тое, што зборная Беларусі на пачатку XXI стагоддзя паспяхова выступала на міжнароднай арэне (нашы суайчыннікі былі чэмпіёнамі Еўропы і другімі на сусветным першынстве), сапраўднай папулярнасці ў краіне пляжны гандбол не прыдбаў.
Адкрыты чэмпіянат Брэста па пляжным гандболе пройдзе 26 ліпеня на Вяслярным канале (пачатак у 13:00). Сярод яго ўдзельнікаў будуць студэнты, школьнікі, якія займаюцца гандболам у Цэнтры алімпійскага рэзерву “Вікторыя”, прадстаўнікі БГК-2, а таксама каманды з Маларыты, паведамляе сайт БГК імя Мяшкова.