27 лістапада еўра падаражэў на 50 рублёў, расійскі рубель патаннеў на 6

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў чацвер, 27 лістапада, курс еўра вырас на 50 рублёў — да 13520 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 233 да 227 беларускіх рублёў. Таргі па долары сёння не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складае 10800 рублёў.

Нагадаем, у сераду, 26 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10800, курс еўра вырас на 70 — да 13470 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 240,5 да 233 беларускіх рублёў.

Фота — bymedia.net