27 жніўня споўнілася 150 з дня нараджэння графа Чапскага
27 жніўня споўнілася 150 год з дня нараджэння дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі, мецэната, мінскага гарадскога галавы графа Караля Яна Аляксандра фон Гутэн-Чапскага, паведамляе БелаПАН. На думку гісторыкаў, граф Чапскі быў найбольш таленавітым і прафесійным гарадскім прадпрымальнікам. У 1890 годзе ў графа ў Мінску не было ніякай маёмасці, але ўжо праз 10 год ён быў найбагацейшым чалавекам у горадзе. Дзякуючы Чапскаму, Мінск стаў сучасным еўрапейскім месцам. Ягонымі намаганнямі тут адчынілі тэатр, бібліятэку, электрастанцыю, тэлефонную станцыю, начныя прытулкі, шпіталі і амбулаторыі. Таксама за часамі яго кіраўніцтва ў Мінску адчынілі ламбард, запусцілі трамвай-конку, стварылі сістэму электрычнага асвятлення гораду і пашырылі вадаправод.