28 красавіка ў Палацы спорту пройдзе турнір прафесійных баксёраў

28 красавіка ў Палацы спорту пройдзе турнір па боксе сярод прафесіяналаў. Галоўнай падзеяй спаборніцтваў стане бой паміж срэбным прызёрам Алімпіяды ў Афінах мінчуком Магамедам Арыпгаджыевым і ўкраінцам Васілём Кондарам. Яны пазмагаюцца за тытул чэмпіёна Еўропы сярод краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. Акрамя гэтага, гледачоў чакае тытульны паядынак з удзелам Дзмітрыя Адамовіча і Арцёма Саломка, а таксама тры-чатыры рэйтынгавыя сустрэчы. У адрозненне ад папярэдніх аналагічных турніраў уваход на спаборніцтвы будзе бясплатным.

Агенцтва 'Минск-новости'