29 траўня ў беларускіх школах прагучыць апошні званок для выпускнікоў
Па звестках Міністэрства адукацыі Беларусі, у гэтым навучальным годзе 11-ы клас заканчваюць больш за 88 тысяч школьнікаў, 9-ы клас — больш 100 тысяч. Агулам у беларускіх школах сёння навучаецца крыху менш за 1 млн навучэнцаў, інфармуе БелаПАН.
Афіцыйна навучальны год у Беларусі завершыцца 31 траўня. Выпускныя іспыты ва ўсіх тыпах сярэдніх навучальных устаноў пройдуць з 1 па 12 чэрвеня. Выпускныя вечары Мінадукацыі рэкамендавала правесці 11 чэрвеня. Ужо 14 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне — у гэты дзень абітурыенты пройдуць тэст па беларускай мове.