3 ліпеня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (фотарэпартаж)

У аўторак у нашай краіне адзначаўся Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь альбо Дзень Рэспублікі. З гэтай нагоды ў сталіцы адбыліся святочныя мерапрыемствы, у якіх узялі ўдзел дзесяткі тысяч чалавек. Раніцай прайшоў сціплы вайсковы парад (не было ні тэхнікі, ні самалётаў), якому папярэднічаў эмацыйны выступ Аляксандра Лукашэнкі. Лукашэнка заявіў, што пашырэнне блоку NATO і запланаванае размяшчэнне ў Еўропе элементаў амерыканскай супрацьпаветранай абароны пагражае нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Пасля вайскоўцаў у парадзе ўзялі ўдзел спартоўцы. У раёне праспекту Пераможцаў прызямліліся парашутысты са сцягамі Мінску і РБ.

Нагадаем, што да 1996 года афіцыйна Дзень незалежнасці адзначаўся ўладамі 27 ліпеня, у дзень прыняцця ў 1990 годзе Вярхоўным Саветам БССР дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Аднак у 1996 г. Аляксандр Лукашэнка праз рэферэндум змяніў дату святкавання. Ад таго часу Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення ў 1944 годзе Мінску савецкімі войскамі ад нямецкіх акупантаў.

Фота Аляксея Барысевіча