30-гадовы мінчук збіў сваю маці, а пасля падпаліў кватэру (фота, відэа)
30-гадовы мінчук збіў сваю маці, а пасля падпаліў кватэру. Здарэнне адбылося раніцай 8 лютага на шостым паверсе 9-павярховіка па вуліцы Старобінскай. Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі, якія ліквідоўвалі ўзгаранне ў двух пакоях адной з кватэр, прыйшлі да высновы, што гэта быў падпал. Агонь пашкодзіў маёмасць.
Адзначаецца, што мужчына нідзе не працуе. Абставіны здарэння высвятляе міліцыя.