300 еўра забяруць у недысцыплінаваных еўрадэпутатаў

Падчас выступлення старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу на пленарнай сесіі Еўрапарламента і наступных дэбатах дэпутаты павінны былі тройчы пацвердзіць сваю прысутнасць націскам кнопкі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Тых палітыкаў, якія двойчы адсутнічалі, пазбавяць часткі дзённай надбаўкі да зарплаты, а гэта каля трохсот еўра. Асноўнымі тэмамі звароту кіраўніка Еўракамісіі стала энергетычная бяспека, інтэнсіфікацыя правядзення фінансавых рэформ у Еўрасаюзе, развіццё інавацыйных тэхналогій і мінімізацыя бюракратычнай цяганіны.