31 траўня скончылася сезонная забарона на лоўлю рыбы

З 31 траўня ў Беларусі сканчаецца сезонная забарона на лоўлю рыбы. Цяпер да самай зімы рыбаловы-аматары могуць лавіць рыбу па “летніх” правілах.
З сённяшняга дня можна рыбачыць уначы, а таксама выкарыстоўваць для лоўлі рыбы лодку. Таксама павялічылася колькасць дазволенных снасцей — з аднаго рыбалоўнага гапліка (кручка) да дзесяці.

Але забарона дагэтуль дзейнічае на лоўлю сома і рака. Сома лавіць нельга да 1 ліпеня, а рака — да 15 ліпеня. Калі сом ці рак выпадкова трапяцца рыбалову, іх неабходна тэрмінова выпусціць.

Адзначым, што традыцыйна беларускія рыбакі адзначаюць гэты дзень на вадаёмах — гэта называецца адкрыццём сезона. На папулярных месцах рыбалкі колькасць аматараў даходзіць да некалькіх соцень і нават тысяч. Рыбацкае свята цягнецца ўсю ноч.