312 мільярдаў рублёў прадугледжана выдаткаваць на ачышчэнне вады ў кранах

У Мінску з кранаў будзе цячы толькі артэзіянская вада. Гэта прадугледжана дзяржпраграмай "Чыстая вада" на 2011-2016 гады, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Як заявіў на Прэзідыуме Савета Міністраў кіраўнік Мінжылкамгаса Уладзімір Белахвостаў, на гэтыя мэты прадугледжана выдаткаваць 312 мільярдаў рублёў.

Сярод задач дзяржпраграмы "Чыстая вада" на наступную пяцігодку - 100-працэнтнае цэнтралізаванае водазабеспячэнне і якасная пітная вада ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, гарадах абласнога падначалення і пасёлках гарадскога тыпу, а таксама ва ўсіх аграгарадках.