"3+2" паехалі на "Еўрабачанне" з інтэрнатаў, а вярнуліся ў кватэры
У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што ўдзельнікі гурта "3+2", якія ездзілі ад Беларусі на "Еўрабачанне 2010", пасля конкурсу атрымалі па ўласнай кватэры ў Мінску. Кіраўнік прэс-службы тэлеканалу АНТ Таццяна Курбат інфармацыю пра падораныя артыстам кватэры абвергла. А чуткі, на яе думку, з'явіліся таму, што за час знаходжання ў Осла ўдзельнікам гурта "3+2", якія жылі ў мінскіх інтэрнатах, знайшлі арандаваныя кватэры.
Таццяна Курбат: "Гэта лухта! Ніхто ні кватэраў не даваў. Але сапраўды тым з удзельнікаў гурта "3+2", хто жылі ў інтэрнатах, за час іх адсутнасці ў Беларусі знайшлі арандаваныя кватэры. І цяпер яны жывуць там".
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, у інтэрнатах жілі трое з пяці артыстаў, якія ўвайшлі ў гурт "3+2": Арцём Міхаленка, Юлія Шышко і Егіязар Фарашан.