34 школы Віцебшчыны зачыненыя на каранцін з-за грыпу
34 школы Віцебскай вобласці зачыненыя на каранцін з-за высокага захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ). Медыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя кажуць, што заняткі прыпыненыя яшчэ ў дзвюх беларускіх школах — у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці і Мінскім раёне. Нагадаем, на каранцін навучальная ўстанова зачыняецца, калі адсутнічае больш за 30% навучэнцаў. З пачатку эпідэміі грыпу (23 студзеня) у краіне прыпыняўся навучальны працэс у 402 школах.
На сёння эпідэміяй вірусных інфекцый і грыпу ахопленыя 9 з 18 кантрольных гарадоў: Бабруйск, Мінск, Барысаў, Салігорск, Наваполацк, Баранавічы, Магілёў, Віцебск, Орша, а таксама 23 з 129 раёнаў. Разам з тым эпідэмія ўжо завяршылася ў Гродне, Пінску, Лідзе, Гомелі, Брэсце, Мазыры, Рэчыцы, а таксама ў 26 раёнах Беларусі.
БелаПАН