3,5 тысячы чалавек падпісаліся за змены у законе “Аб свабодзе сумлення..."

За пяць дзён толькі ў Мінску сабрана каля 3,5 тысяч подпісаў за ўнясенне змен у закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях". Звесткі з рэгіёнаў, дзе кампанія па збору подпісаў пачалася 22 красавіка, пакуль не паступілі.

"Аднак мы можам канстатаваць, што кампанія ідзе актыўна, бо пастар адной з цэркваў нашага аб'яднання ў Баранавічах на днях быў запрошаны да намесніка старшыні гарвыканкама па ідэалогіі", – паведаміў юрыст мінскай царквы "Новае Жыццё" Сяргей Луканін.

Па яго словах, пад адкрытым зваротам з заклікам прывесці закон "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях"ў адпаведнасць з беларускай Канстытуцыяй, арганізатары кампаніі разлічваюць сабраць не менш за 50 тысяч подпісаў.