350 тысяч беларусаў захварэлі на рак за апошнія 10 гадоў
За апошнія 10 гадоў у Беларусі злаякасныя пухліны выяўленыя амаль у 350 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў дырэктар НДІ анкалогіі медыцынскай радыялогіі прафесар Іосіф Залуцкі.
Паводле яго слоў, хворыя на рак жывуць у сярэднім 5 гадоў. На дадзены момант на ўліку ў Беларусі знаходзіцца 203 тысячы хворых. Як адзначыў Залуцкі, калі хворыя жывуць 5 або больш гадоў, медыкі лічаць гэта вылечваннем.
Прафесар паведаміў, што часцей за ўсё беларусы хварэюць на рак лёгкіх, на другім месцы — рак тоўстай кішкі, на трэцім — рак страўніка.
Сярод жанчын пераважае рак малочнай залозы. На думку Іосіфа Залуцкага, Чарнобыльская аварыя не паўплывала на статыстыку анказахворванняў у нашай краіне, за выключэннем шчытападобнай залозы.
Паводле яго слоў, да 1986 года і цяпер рост захворванняў на рак знаходзіцца практычна на адным узроўні.
“Інтэрфакс”