39-гадовая мінчанка выпала з дзявятага паверха

У Мінску Следчы камітэт расследуе акалічнасці смерці 39-гадовай мінчанкі, якая выпала з дзявятага паверха. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандра Герасімава.

Трагедыя адбылася ў доме на вуліцы Лесі Украінкі ў ноч з 15 на 16 сакавіка. Па звестках ратавальнікаў, лесвічная пляцоўка, з акна якой выпала жанчына, не была задымленая.

Як пішуць "Мінск-Навіны", жанчына была зарэгістраваная па іншым адрасе — на вуліцы Арлоўскай.

Фота — БЕЛТА