39 расійскіх дзяцей не могуць выехаць з Брэста - няма грошай на квіткі
З Брэста не могуць выехаць на радзіму 39 дзяцей з расійскага горада Екацярынбург. Тры творчых дзіцячых калектывы напрыканцы ліпеня паехалі на фестываль "Дні культуры Урала", які праходзіў у польскім горадзе Легніца. У Расію яны вярталіся праз Беларусь. Аднак у арганізатара паездкі -
Міжрэгіянальнага цэнтра падтрымкі адукацыі, культуры і мастацтва - не
аказалася квіткоў. Бацькі дзяцей сцвярджаюць, што блытаніна пачалася
яшчэ да ад'езду, калі двойчы змяняўся маршрут і час адпраўлення.
Цяпер бацькі напісалі заяву ў міліцыю і звярнуліся па дапамогу да розных расійскіх дзяржструктураў. Як паведамляе "Эхо Москвы - Екатеринбург", паўсюль ім адказваюць: "Гэта вашыя дзеці, вы іх адправілі незразумела куды і незразумела навошта, вырашайце праблему самі".