4 чэрвеня палякі масава падымуць тост за 20-годдзе падзення камунізму

У Польшчы адбываюцца масавае сьвяткаванне 20-годдзя падзення камунізму 4 чэрвеня 1989 года. Ад 20.00 да 20.20 больш чым у 500 барах, кавярнях, рэстарацыях, на вуліцах, у прыватных дамах, нават у цырульнях і грамадскіх арганізацыях людзі падымуць тост “Няма вольнасьці без радасці”. Акцыю ініцыявала “Gazeta Wyborcza”. Да яе далучыліся дзясяткі тысяч чалавек. Адначасна у Кракаве пройдуць маштабныя святкаванні з удзелам прэм’ера Дональда Туска, парламентарыяў, урада, былых змагароў з камунізмам, а таксама з удзелам кіраўніка Еўрапарламента Ганса-Гурта Потэрынга і прадстаўнікоў 24 парламентаў Еўрасаюза.


Самы славуты плякат выбараў 1989 года


Палякі масава ідуць на выбары

Фота — Gazeta Wyborcza