40% жыхароў Бабруйскага раёна не дажылі да пенсіі
Каля 40% сельскіх жыхароў Бабруйшчыны не дажылі да пенсійнага ўзросту. Асноўнай прычынай смяротнасці з’яўляюцца хваробы сэрца і кровазвароту. Паводле слоў загадчыцы раённага аддзела ЗАГСу Таццяны Лісоўскай, летась у Бабруйскім раёне было зарэгістравана 197 нараджэнняў і 534 смерці. Амаль палова дзяцей у раёне не мае бацькі, гадуюць іх толькі маці. Таццяна Лісоўская кажа, што гэта можа быць звязана з большым памерам сацыяльнай дапамогі ад дзяржавы у тым выпадку, калі матуля гадуе дзіця самастойна.
“Цалкам магчыма, што бацька часта жыве разам з сям'ёй, але шлюбам з матуляй не бярэцца, каб атрымліваць ад дзяржавы больш грошай”.— адзначае Таццяна Лісоўская.
Дарэчы, самай сталай матуляй 2009 года на Бабруйшчыне была 53-гадовая жанчына, а самай маладой — 16-гадовая дзяўчына.