44-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Нямеччыне разам з тунісцам
Здарылася гэта падчас праверкі пашпартоў у цягніку, які рухаўся з Даніі.
Паводле звестак нямецкіх праваахоўнікаў, мужчына і 29-гадовы ўраджэнец Туніса, які ехаў разам з ім, не змаглі прад'явіць пасведчанне асобы. Таму іх знялі з цягніка па падазрэнні ў незаконным знаходжанні на тэрыторыі Нямеччыны.
Падчас праверкі высветлілася, што беларус спрабаваў атрымаць прытулак у пяці краінах Еўропы (Францыі, Бельгіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі), тунісец — у трох (Швейцарыі, Швецыі і Даніі). Парушальнікаў дэпартуюць назад у Данію, якая і прыме рашэнне аб іх далейшым лёсе, інфармуе БелаПАН.