50 тысяч долараў за песню для Еўрабачанне АНТ нікому не выплаціць
Абяцаныя тэлеканалам АНТ 50 тысяч долараў за песню-пераможцу шоў “Музычны суд” ніхто не атрымае. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад дырэктара групы “3+2” Кацярыны Вашчанка. Як нечакана выявілася, 50 тысяч долараў нікому і не абяцалі. Нібыта былі іншыя абяцанні. Кацярына Вашчанка: “Пераможцу праекта 50 тысяч долараў не абяцалі. Была іншая гісторыя. Пераможцы першага і другога сезона шоў ужо дакладна едуць у якасці гасцей на конкурс “Еўрабачанне”.
Нагадаем, што перад пачаткам шоў “Музычны суд” кіраўніцтва АНТ заяўляла, што гэта спецыяльны конкурс-адбор песні для Еўрабачання. І аўтар песні, якая стане пераможцам конкурсу атрымае 50 тысяч долараў узнагароды. Пасля таго, як у АНТ узніклі пытанні з удзелам у Еўрабачанні прадстаўнікі тэлеканала пачалі казаць, што гэтыя грошы атрымае аўтар той песні, якая стане пераможцам у двух ці трох сезонах шоў. Як высветлілася цяпер, зарабіць абяцаныя тысячы яшчэ больш складана.
Кацярына Вашчанка: “Калі песня пераможцы конкурсу бярэ ўдзел у Еўрабачанні, і калі яна займае пэўнае месца – уваходзіць у дзясятку, альбо праходзіць у паўфінал. Менавіта тады будзе размова аб фінансавым узнагароджанні”.
А паколькі ў Осла паедзе песня, напісаная расійскім прадзюсерам Максам Фадзеевым, то можна з упэўненасцю сказаць, што 50 тысяч долараў АНТ здолела зэканоміць.