57-гадовага беларуса выратавалі са штармавога мора каля Ялты
Беларуса-курортніка выратавалі са штармавога мора каля Ялты. Ён пайшоў купацца на Месандраўскі пляж, нягледзячы на тое, што тэмпература вады складала 13 градусаў цяпла, а хваляванне мора – 3-4 балы. 57-гадовы мужчына заплыў на невялікую адлегласць ад берага, але
самастойна вярнуцца не здолеў. На бераг мясцовыя выратавальнікі яго
выцягнулі з дапамогай выратавальнага круга і вяроўкі. У медыцынскай
дапамозе ён не меў патрэбы, паведамляе http://www.nr2.ru.