6-гадовы хлопчык распальваў вогнішча бензінам і атрымаў цяжкія апёкі

Хлопчык разам са сваім 15-гадовым братам гуляў на падворку дома. Яны знайшлі ёмістасць з бензінам. Паколькі малодшы брат бачыў, як бацька распальваў вогнішча з дапамогай бензіну, ён паспрабаваў паўтарыць яго дзеянні. Аднак бензін патрапіў на вопратку хлопчыка і калі ён запаліў запалку, агонь с травы перакінуўся на яго.



Прэс-служба МНС адзначае, што старэйшы брат свайго малодшага брата не тушыў, таму не пацярпеў. А 6-гадовы хлопчык, спрабуючы патушыць вопратку, атрымаў апёкі. Агонь на ім патушыў бацька, які прыбег на крыкі.



Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыі дзіцячай бальніцы ў вельмі цяжкім стане.