60 кітайцаў ішлі пешшу з Пружанскага раёна ў Мінск "шукаць праўду"
60 кітайцаў — працаўнікі замежнага прадпрыемства “Шэнян” — ішлі пешшу з вёсцы Шэрчава Пружанскага раёна (Брэсцкая вобл.) у Мінск, каб дамагчыся аўдыенцыі ў амбасадзе КНР у Беларусі. Міліцыя спыніла групу “хадакоў” недалёка ад Пружанаў. Па інфармацыі газеты “Вечерний Брест”, ЗП “Шэнян” пачало працаваць у Шэрчава крыху больш за год таму. Фірма займалася вытворчасцю гародніны і была досыць паспяховай. Заснавальнік і генеральны дырэктар прадпрыемства — абодва грамадзяне КНР — наймалі на працу сваіх суайчыннікаў. Колькасць кітайцаў, якія працавалі на палях ЗП “Шэнян”, дасягала 100 чалавек.
Некалькі месяцаў таму на прадпрыемстве пачаліся праблемы з заробкамі. Сітуацыя не спяшалася змяняцца да лепшага. Таму, калі цярпенне ў кітайцаў скончылася, яны накіравалі “хадакоў” у Мінск. Але не дайшлі нават да Пружанаў.
Спачатку размова ў міліцыянтаў і кітайцаў не атрымлівалася. Дапамаглі перакладчык і прадстаўнік амбасады Кітая, якія неўзабаве прыбылі ў Шэрчава. З іх дапамогай была абмеркаваная сітуацыя, што склалася ў ЗП “Шэнян”. Зараз там чакаюць заснавальніка прадпрыемства, які нібыта знаходзіцца ў Германіі.