8 чэрвеня вернікі хочуь правесці ў Мінску пікет у абарону свабоды сумлення
У Мінскі гарвыканкам пададзеная заяўка на
правядзенне 8 чэрвеня ў парку Дружбы народаў побач з плошчай Бангалор пікета ў абарону права на свабоду сумлення. Заяўку
падаў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская
дэмакратыя" Аляксей Шэін.
"Правы вернікаў у Беларусі парушаюцца, – лічыць спадар Шэін. – Замежныя святары высылаюцца з краіны, мясцовыя караюцца штрафамі за так званыя несанкцыянаваныя набажэнствы".
Запланаваная працягласць
пікету – дзве гадзіны. Колькасць удзельнікаў – да
100 чалавек.