8 лютага святкуецца 90-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з гэтай нагоды сёння адбудзецца юбілейная вечарына.
Сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з нагоды 90-х угодкаў з дня нараджэння Івана Мележа адбудзецца юбілейная вечарына. Пачатак а 17.00.
Нагадаем, Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года. Цэнтральнае месца ў яго творчасці займае трылогія "Палеская хроніка. За раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы" ў 1972 годзе пісьменнік быў удастоены Ленінскай прэміі.