81-гадовы ўладальнік Playboy зноў закахаўся
Сусветна вядомы мужчынскі часопіс Playboy склаў штогадовы рэйтынг самых сэксуальных жанчын. Топ-25 сёлета ўзначаліла галівудская актрыса Анджаліна Джолі. Далей у
спісе значацца Скарлет Ёхансан і Джэсіка Альба.
Варта адзначыць, што Анджаліна Джолі неаднаразова атрымлівала запрашэнні зняцца для вокладкі часопіса Playboy, аднак заўсёды адмаўлялася.
Таксама ў лік самых сэксуальных актрыс, спявачак і мадэляў патрапілі Джэніфер Лаў Х'юіт, Алісія Кэйс, Камеран Дыяз, Бэйонс, Крысціна Агілера і Брытні Спірс.
Акрамя таго, у спіс патрапілі афіцыйныя сяброўкі ўладальніка імперыі Playboy Х'ю Хэфнэра - Холі Мэдысан, Кендра Уілкінсан і Брыджыт Маркуарт.
81-гадовы Хэфнэр ужо некалькі гадоў трымае невялікі гарэм, прызначыўшы "старэйшай жонкай" 34-гадовую Маркуарт, "малодшай жонкай" - 22-гадовую Уілкінсан і "каханай жонкай" - 28-гадовую Мэдзісан.
Менавіта гэтыя жанчыны ўпрыгожаць вокладку сакавіцкага нумара Playboy.
Хэфнэр сцвярджае, што не планаваў размяшчаць фота "жонак" на вокладцы першага вясновага нумару: проста яны апынуліся побач менавіта тады, калі высветлілася, што здымкі чужых прыгажунь не будуць гатовыя да пачатку лютага.
Акрамя таго Хэфнэр паведаміў, што ён закахаўся і перакананы, што іх "адносіны з Холі - гэта навек. А сяброўства з дзвюма іншымі маладзіцамі будзе працягвацца, пакуль ім самім гэта патрэбна".
Фота: top-sexy-celebrity.blogspot.com