84-гадовы пенсіянер з дапамогай сякеры затрымаў злодзея
Здарэнне адбылося ў Мсціслаўскім раёне.
51-гадовы жыхар Чавускага раёна, які раней неаднаразова быў асуджаны, у стане алкагольнага ап'янення разбіў акно і залез у дом пенсіянера. Ён хацеў скрасці чыгунную патэльню ды пагражаў нажом. Аднак 84-гадовы гаспадар абясшкодзіў зламысніка адным ударам па галаве абухом ад сякеры. Злодзея ён перадаў міліцыянерам.
Як інфармуе тэлеканал АНТ, падазраваны затрыманы, распачатая крымінальная справа.
Фота — Delfi