9-класнік збіў дарослага, патрабуючы грошай

Крымінальную справу на дзевяцікласніка распачалі ў Верхнядзвінскім раёне. Хлопец уначы зайшоў у хату да аднавяскоўца і пачаў збіваць таго, патрабуючы 100 тысяч. Грошай у 44-гадовага дзядзькі не было, і падлетак вымушаны быў сысці без здабычы.

Як паведамілі ў Верхнядзвінскім РАУС, нягледзячы на юны узрост, хлопец ужо паспеў адбыць пакаранне у калоніі за крадзеж.