90-годдзе Слуцкага Збройнага чыну адзначаць вандроўкай і мітынгам
27 лістапада адзначаецца Дзень герояў – гадавіна Слуцкага паўстання. Случакі арганізавалі вайсковы выступ супраць усталявання савецкай улады, за захаванне Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада 1920 года пачаліся баі паўстанцаў з бальшавікамі. Як адзначыла ў гутарцы з Еўрарадыё гісторык Ніна Стужынская, ужо прыспеў час для шырокага адзначэння гэтага свята.
Стужынская: “Роля гэтага паўстання каласальная для гісторыі незалежнай Беларусі. Гэтая падзея засведчыла спеласць нацыі для самастойнага жыцця. Гэта была спроба абараніць беларускую дзяржаўнасць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння прыйшоў час манументалізацыі і мемарыялізацыі гэтага свята”.
У гэты дзень адбудзецца вандроўка па мясцінах паўстання, а таксама мітынг. Трапіць на акцыю ахвотныя змогуць на двух аўтобусах, якія выправяцца з Мінску. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў вандроўкі па месцах Слуцкага паўстання Вячаслаў Сіўчык.
Сіўчык: “Будзе адбдывацца традыцыйнае наведванне Грозава, Семежава і Вызны, дзе спачатку 90-х былі ўсталяваныя крыжы ў гонар удзельнікаў Слуцкага Збройнага чыну. А 14-й гадзіне ў Слуцку адбудзецца мітынг. Такім чынам, мы адзначым Дзень герояў”.
Мітынг і вандроўку ладзяць сумесна партыя БНФ, рух “За свабоду” і рух “Разам”.