ААН абвінаваціла знакамітасцяў у папулярызацыі какаіну
У сваім штогадовым дакладзе ААН абвінаваціла знакамітасцяў у
прапагандзе ўжывання наркотыкаў сярод моладзі. У дакладзе адзначаецца, што
ўлады занадта часта паблажліва ставяцца да зорак шоў-бізнэсу, заўважаных ва
ўжыванні наркатычных рэчываў. Асноўны ўплыў на моладзь аказваюць зоркі спорту,
рок-музыкі і вядомыя кінаакцёры. У дакладзе не называюцца імёны тых знакамітасцяў, якія маглі б зрабіць
дрэнны ўплыў на моладзь. Аднак, як адзначае брытанскае выданне The Telegraph,
да іх можна прылічыць спевакоў Піта Доэрці, Эмі Уайнхаўз, супермадэль Кейт Мос
і некаторых іншых.
Варта адзначыць, што Брытанія з'яўляецца адной з еўрапейскіх краін, найболей прывабнай для наркабізнесу. У дакладзе ААН паведамляецца, што ў бягучым дзесяцігоддзі колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў, якія ўжываюць какаін, падвоілася ў параўнанні з папярэднім годам.
Нягледзячы на пакаранне за ўжыванне какаіну, як гаворыцца ў дакладзе, сёння слова "наркотыкі" асацыюецца з такімі паняццямі, як "гламур" і "знакамітасць". Акрамя таго, як зазначана ў дакладзе ААН, вядомыя асобы часта атрымліваюць значна менш суровае пакаранне, чым астатнія.
"Не павінна быць аніякай розніцы паміж знакамітасцю, якая парушае закон, і звычайным чалавекам. Гэта няслушна інтэрпрэтуецца не толькі ўражлівай моладдзю, але і шырокай грамадскасцю, якая глядзіць на пакаранні за такія злачынствы з усё большай долею цынізму", - лічыць чалец Міжнароднага камітэта па кантролі за наркотыкамі прафесар Хамід Годсэ.
Фота: ign.com